Што зараз адбываецца на мяжы Беларусі з ЕЗ?
1- 28.03.2024, 16:02
- 8,626
Чарга з аўтобусаў амаль знікла.
400 легкавікоў і ўсяго тры аўтобусы чакаюць выезду з Беларусі ў краіны Еўразвязу. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Доўгія чэргі назбіраліся на ўездзе ў Літву. Паводле звестак на 14.00 28 сакавіка, у "Каменным Логу" стаіць 190 легкавікоў, у "Беняконях" — 100.
У пункце пропуску "Брэст" уезду ў Польшчу чакае 70 аўтамабіляў. Пры гэтым аўтобусныя чэргі практычна зніклі. Калі ўночы з нядзелі на панядзелак у "Берасці" прастойвала 68 аўтобусаў, то днём у чацвер іх было ўсяго тры.
На латвійскім кірунку ў пункце пропуску "Грыгароўшчына" выезду з Беларусі чакае 40 легкавікоў.
Значна складанейшая абстаноўка ў вялікагрузаў. У чатырох пунктах пропуску на беларускім баку прастойвае больш за тры тысячы фур: 1120 - у "Беняконях", 1060 - у "Каменным Логу", 890 - у "Грыгароўшчыне" і 20 - у "Казловічах".