27 красавiка 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне шукаюць вайскоўца з Расеі

9
На Гомельшчыне шукаюць вайскоўца з Расеі

Ён забраў цяжарную мазыранку і скраў арандаванае аўто.

У Мазыры шукаюць расейскага вайскоўца, які скраў аўтамабіль. Яшчэ восенню 2023 года жыхар Расеі арандаваў на месяц Volkswagen Polo - дамова падышла да канца, аднак хлопец разам з аўтамабілем не аб'явіўся.

Паводле версіі міліцыі, 27-гадовы ўраджэнец Валгаградскай вобласці РФ Мікалай Радзівонаў на арандаваным аўто выехаў у РФ. Крымінальная справа распачатая не па факце крадзяжу, а за махлярства ў асабліва значнай суме - кошт аўто больш за 44 тысячы рублёў (звыш 13 тысяч даляраў). Міліцыя апублікавала пашпартныя звесткі падазраванага і звярнулася да тых, хто нешта ведае пра месцазнаходжанне расейца.

«Флагштоку» ўдалося даведацца, што ў Мазыры гавораць пра тое, што адбылося.

«Расеец служыў на вайсковым аэрадроме Бокаў. У Мазыры пазнаёміўся з мясцовай жыхаркай, яна зацяжарыла. Наважыліся з'ехаць у РФ. Перад гэтым узяў у арэнду аўто. Аўтамабіль, напэўна, ужо па запчастках прадаў».

Радзівонаў знаходзіўся ў Беларусі ў складзе расейскіх падраздзяленняў на аэрадроме ў Бокаве, якія з'явіліся пасля расейскага ўварвання ва Украіну. Ён мог служыць у якасці кантрактніка ў 1530-м зенітна-ракетным палку, альбо ў забеспячэнні аэрадрома ў 36-й асобнай Лазоўскай мотастралковай брыгадзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках