УСУ перахапілі ініцыятыву ў адным з кірункаў фронту
- 28.03.2024, 18:25
- 6,988
Нягледзячы на падмацаванне ворага.
На Бахмуцкім кірунку Узброеным сілам Украіны ўдалося перахапіць ініцыятыву. Нягледзячы на падмацаванне ворага і бесперапынныя штурмы, Сілы абароны стабілізавалі складаныя адцінкі і наносяць істотныя страты ворагу.
Расейскія войскі працягваюць ціснуць і шукаць «расколіны» ў абароне. Пра гэта камандзір 3-га батальёна «Свабода» чацвёртай брыгады аператыўнага прызначэння «Рубеж» Нацгвардыі Пётр Кузік («Апостал») распавёў у эфіры тэлеканала «Мы - Украіна».
«Цяпер няма такіх глабальных поспехаў, тым не менш «трамбуем» мы ворага нават у такой пазіцыі, калі ён спрабуе ціснуць па ўсёй лініі. У нас класна праявілі сябе аператары дронаў і іншыя падраздзяленні, таму, прынамсі, гэты тыдзень пакуль ініцыятыва ў нас. Я вам больш скажу, мы даволі істотна прарэдзілі шэрагі акупантаў», - сказаў Кузык.
УСУ перахапілі ініцыятыву, хоць вораг нядаўна атрымаў падмацаванне. На Бахмуцкі накірунак было перакінута шмат тэхнікі і вайскоўцаў.
«На адрэзках, дзе ў іх было знясіленне, цяпер новая актывізацыя дзеянняў і тэхнікі сапраўды шмат... Штурмы працягваюцца, бывае і так, што штурмуюць і ўначы, і ўдзень, амаль не даючы перадыхнуць», — сказаў Кузык.