СМІ: Над Севастопалем акупанты збілі свой жа самалёт
18- 28.03.2024, 18:44
- 15,790
Апублікаванае відэа.
Войскі РФ, імаверна, збілі ўласны самалёт Су-35 у небе над акупаваным Севастопалем. Лётчык, паводле папярэдніх звестак, змог катапультавацца.
Пра гэта паведамляе obozrevatel.com
Увага! Відэа змяшчае ненарматыўную лексіку!
Акупацыйны «губернатар» Севастопаля Міхаіл Разважаеў пацвердзіў страту вайсковага самалёта і заявіў, што ён упаў у мора.