Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Штутгарце
6- 19.04.2024, 20:35
- 4,154
Беларуская тэнісістка саступіла чэшцы.
Беларуска Арына Сабаленка не змагла прайсці чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Штутгарце.
У матчы 19 красавіка другая ракетка свету саступіла прадстаўніцы Чэхіі Маркеце Вондравушавай, якая займае восьмае месца ў рэйтынгу WTA – 6:3, 3:6, 5:7.
У 1/8 фіналу Сабаленка перамагла сваю сяброўку Паўлу Бадосу з Гішпаніі. У трэцім сэце гішпанка знялася з турніру праз траўму.