У шэрагу гарадоў Грузіі прайшлі жаночыя маршы супраць закона аб «іншагентах»
9- 20.04.2024, 20:01
- 3,248
Пратэстоўкі выйшлі са сцягамі ЕЗ.
У грузінскай сталіцы Тбілісі і шэрагу іншых гарадоў прайшоў жаночы марш супраць «закону аб іншаагентах».
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
У сталіцы, як і ў Горы, Марнэвулі, Ахмета, Балнісе, Батумі, Азургеці, Цноры, жанчыны выйшлі, каб выказаць гнеўны пратэст «расейскаму закону», які пагаршае сітуацыю з правамі і свабодамі чалавека ў Грузіі, скасоўвае крытыку на адрас партыі ўлады.
Праціўнікі законапраекта сабраліся на плошчы Першай рэспублікі і рушылі ў бок праспекта Руставелі, дзе размешчаны парламент Грузіі.
У руках – транспаранты і сцягі Грузіі і ЕЗ.
Арганізатаркі жаночага шэсця падкрэслілі, што прыняцце законапраекта «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», як і скасаванне гендарных квотаў для палітычных партый, маюць агульную мэту – «захаваць уладу, што ўяўляе яшчэ большую пагрозу для ўсіх жанчынаў, якія жывуць у Грузіі».