9 траўня 2024, Чацвер, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны зладзілі масавы налёт на Краснадарскі край РФ

16
Дроны зладзілі масавы налёт на Краснадарскі край РФ

Гараць вайсковы аэрадром і стратэгічныя заводы.

Раніцай, 27 красавіка, больш за 10 беспілотнікаў атакавалі Краснадарскі край Расеі. Задача дронаў палягала ва ўдарах па мясцовых НПЗ.

Пра гэта паведаміў губернатар Веньямін Кандрацьеў у сябе ў Telegram.

З яго слоў, расейскія сілы СПА нібыта змаглі «знішчыць» БПЛА ў Славянскім, Северскім і Кушчэўскім раёнах Краснадарскага краю. Ён адзначыў, што «пацярпелых і сур'ёзных разбурэнняў» нібыта няма.

Адзначым, што Кандрацьеў абвінаваціў у налёце дронаў Украіну.

«Аператыўныя службы ліквідуюць узгаранні ў выніку падзення БПЛА», – напісаў ён.

Выбухі ў Краснадарскім краі

Таксама Telegram-канал «ПП Краснадарскага краю» паведаміў, што жыхары Славянска-на-Кубані чулі выбухі і гукі працы матора ў небе. Пасля гэтага загарэўся мясцовы бітумны завод.

Як паведаміла расейскае медыя Astra, адміністрацыя Славянскага раёна Краснадарскага краю пацвердзіла атаку БПЛА на мясцовы НПЗ. Усяго было 9 атак на рэзервуарны парк, у выніку была пашкоджаная рэктыфікацыйная калона.

«На тэрыторыю завода ў Славянску-на-Кубані адбылася атака БПЛА. Усяго было 9 нападаў на рэзервуарны парк і рэктыфікацыйную калону. Дзякуючы выбудаванай сістэме абароны рэзервуарны парк не пацярпеў. Пашкоджаная рэктыфікацыйная калона. Узгаранне супольнымі намаганнямі адказных службаў ліквідаванае», - паведаміла адміністрацыя.

У той жа час, як паведамляюць мясцовыя паблікі, блізу 5:00 у прыгарадзе Славянска-на-Кубані прагрымелі выбухі, пасля чаго ў небе з'явілася яркае зарыва.

Мясцовыя жыхары распавялі Telegram-каналу MASH, што перад гэтым відавочцы чулі гук матора ў небе.

Telegram-канал ВЧК-ОГПУ паведамляе, што дроны атакавалі НПЗ «Славянск-ЭКА», бітумны завод, Ільскі НПЗ і шэраг іншых аб'ектаў.

З адкрытых крыніц стала вядома, што вайсковы аэрадром у станіцы Кушчэўскай Краснадарскага краю таксама загарэўся пасля атакі БпЛА.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках