10 траўня 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 фільмаў для добрага настрою

Топ-5 фільмаў для добрага настрою

Яны выдатна падыдуць для прагляду ў выходныя.

Падборка фільмаў, напоўненых атмасферай лёгкасці і закаханасці, якія можна паглядзець удваіх.

«Ты далёка, ты блізка» (2021)

Лакі і Майлс сустракаюцца ў перапоўненым італьянскім аэрапорце. У свеце пачалася пандэмія, і яны спрабуюць дабрацца дадому. Ці існуе каханне з першага погляду? Героям давялося адчуць гэта на сабе. Гэтая кароткая – усяго толькі пяціхвілінная – сустрэча назаўжды зменіць іх жыцці. Майлс не ведае, што Лакі скрала бэйджык з ягонай валізкі, таму вельмі дзівіцца, калі яму ў Лондан прыходзіць відэатэлефанаванне праз Facetime.

«Ла-Ла Лэнд» (2016)

Оскараносная гісторыя акторкі-пачаткоўкі і джазавага музыкі. Яна паміж праслухоўваннямі падае каву кіназоркам, а ён марыць адчыніць свой бар, але пакуль сам вымушаны падзарабляць у чужых установах. Поспех, які прыйшоў да закаханых, пачынае мяняць іх стасункі.

«Каханне са слоўнікам» (2007)

Жыццё да трыццаці гадоў пралятае неўзаметку і настолькі хутка, што не паспяваеш азірнуцца, як усе твае сяброўкі замужам і выхоўваюць дзяцей. А ў цябе няма ні сям'і, ні бойфрэнда. Вось так і Нара, прыгожая, злёгку эмацыйная жанчына, якой моцна за трыццаць, з усіх сілаў марыць закахацца і выйсці замуж.

Яна наважваецца пайсці на спатканне то з адным, то з другім. Усе гэтыя сустрэчы заканчваецца толькі яшчэ большым стрэсам і расчараваннем. І вось аднойчы да яе пачынае заляцацца малады чароўны француз Жульен.

«Любоўныя штучкі» (2023)

У актора Марвіна Боша мільёны прыхільнікаў, але пра яго ніхто нічога не ведае. Напярэдадні прэм'еры новага фільма ўтойлівы артыст згаджаецца пагутарыць з зоркай журналістыкі Бэцінай Бамбергер. Марвін ставіць толькі адну ўмову – ніякіх пытанняў пра асабістае, аднак паляўнічая на сенсацыі парушае дамову.

Артыст уцякае з інтэрв'ю, але Бэціна не збіраецца пакідаць яго ў спакоі. Пакуль папарацы горада адшукваюць Боша, той забрыдае ў малюсенькі тэатр.

«Мастацтва кахаць» (2011)

Некалькі гісторый пра розныя французскія закаханыя парачкі. Гісторыі пра закаханых людзей і пра людзей, якія шукаюць сваё шчасце. Каханне такое рознае, і кожны пражывае і адчувае яго асаблівым чынам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках