«Лукашэнка аддае апошнія авіярэйсы расейцам»
14- 28.04.2024, 14:42
- 32,228
Дыктатар як сапраўдны халоп спансуе Крэмль.
Расея «па-братэрску» забірае ў Беларусі авіяперавозкі, а Лукашэнка гэта субсідуе.
Пра гэта сайту Charter97.org напісаў чытач:
- Каб хоць неяк заняць самалёты, якія прастойваюць, пуціністы і лукашысты актывізавалі авіяперавозкі паміж краінамі, часцяком са стратнай рэнтабельнасцю.
На днях адбыўся першы рэйс у Архангельск, найбліжэйшым часам абяцаюць арганізаваць палёты ў Новасібірск, Перм і Валгаград.
Але і ў новых рэйсах, перавозчыкам аб'яўляюцца расейскія кампаніі. «Белавія» ў пралёце. Расея імкнецца хаця б мінімальна забяспечыць працай уласны лётны персанал.
Тое, што без грошай сядзяць іхнія беларускія калегі – «гэта іншае». Яшчэ больш абуральна, што рэнтабельнасць расейскія авіякампаніі кампенсуюць за кошт субсідый урада лукашыстаў.
Беларусь пакутуе праз шалёныя і злачынныя пастановы самаабвешчанага. Санкцыі разбураюць эканоміку, галіна авіяперавозак гіне, тысячы людзей без працы.
А нелегітымны аддае апошнія авіярэйсы расейцам. І як сапраўдны халоп спансуе іх замест дапамогі беларусам, якія жывуць у нястачы.