12 траўня 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР узнагародзіла Аляксандру Герасіменю, Зянона Пазняка ды іншых вядомых беларусаў

12
Рада БНР узнагародзіла Аляксандру Герасіменю, Зянона Пазняка ды іншых вядомых беларусаў
ЯРАСЛАЎ ІВАНЮК, АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ, АЛЕНА ТАЛСТАЯ, АЛЕСЬ ЗАРЭМБЮК, ЗЯНОН ПАЗНЯК

Уручаныя медалі і ордэны Пагоні.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла выдатных беларусаў. Урачыстае ўручэнне медалёў і ордэнаў Пагоні прайшло 27 красавіка ў Беларускім доме ў Варшаве. Уручаў іх намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.

Лідара руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка адзначылі тытулам кавалера ордэна Пагоні з уручэннем Камандорскага крыжа ордэна Пагоні. Гэта найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.

Ордэн Пагоні атрымаў кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, асуджаны лукашысцкім рэжымам на дзесяць гадоў калоніі.

Узнагароджанне тытуламі адбылося ўпершыню з 1950 года.

Медалём ордэна Пагоні ўзнагародзілі шматразовую чэмпіёнку свету і Еўропы ў плаванні, уладальніцу трох алімпійскіх медалёў Аляксандру Герасіменю, якая падтрымала беларускі народ падчас пратэстаў.

Таксама медалямі былі адзначаныя актывістка руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк і беларускі выдавец з Беластока Яраслаў Іванюк.

ЗЯНОН ПАЗНЯК
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ
АЛЕНА ТАЛСТАЯ
ЯРАСЛАЎ ІВАНЮК, АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ, АЛЕНА ТАЛСТАЯ, АЛЕСЬ ЗАРЭМБЮК, ЗЯНОН ПАЗНЯК
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ

Нагадаем, Рада БНР узнагародзіла медалямі ордэна Пагоні оперную спявачку Маргарыту Ляўчук, пісьменніка Альгерда Бахарэвіча і актывістку Аліну Нагорную. Пасмяротна быў узнагароджаны беларускі добраахвотнік «Атам».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках