13 траўня 2024, панядзелак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ следчыя пачалі агітаваць абвінавачаных на вайну ва Украіну

6
У РФ следчыя пачалі агітаваць абвінавачаных на вайну ва Украіну

Што вядома.

Супрацоўнікі следства прапануюць заключаць абвінавачаным кантракты, каб тыя маглі выправіцца на вайну ва Украіну замест калоніі, расказалі «Коммерсанту» у адвакацкай супольнасці.

Праваахоўнікі падчас следчых дзеянняў і пасля іх заканчэння ўручаюць абвінавачаным спецыяльны дакумент, які называецца «Растлумачэнне». У ім ёсць звесткі асобы, якая зазнала крымінальны пераслед, а таксама асобныя палажэнні Крымінальнага кодэкса, у адпаведнасці з якімі можна атрымаць вызваленне ад адказнасці.

Кантракты з навабранцамі падпісваюць ужо вайскоўцы. На службу не прымаюць фігурантаў паводле артыкулаў аб педафіліі, тэрарызме, дыверсіі, дзяржаўнай здрадзе, наёмніцтве і падобных асабліва цяжкіх злачынствах.

«У сутнасці следчым дэлегавалі ролю агітатараў сярод падазраваных і абвінавачаных на заключэнне кантракта аб праходжанні ваеннай службы ва ўмовах правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. Я мяркую, гэта не зусім правільна, бо задача следства заключаецца ў збіранні доказаў паводле крымінальнай справы, а не ў рэкруцтве навабранцаў», – заявіў выданню адвакат Раман Кандавураў.

Паводле ягоных словаў, новая магчымасць загладзіць віну з'яўляецца «нядрэннай», аднак трэба ўстанавіць кантроль за працэсам, каб на волі не апынуліся «сур'ёзныя, прафесійныя злачынцы».

Адвакат Аляксандр Пачуеў адзначыў, што папраўкі ў КК і КПК былі прынятыя ў канцы сакавіка. Абаронца адзначае, што органы следства і пракуратуры актыўна далучаюцца да працэсу тлумачэння правоў падследным датычна вайсковай службы. Пры гэтым да гэтага часу не вызначаны парадак заключэння кантракта, разгляд грамадзянскіх пазоваў і захавання інтарэсаў пацярпелых, тлумачыць адвакат.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, удакладніла выданню, што падобны парадак заключэння кантрактаў ужо дзейнічае на акупаваных тэрыторыях Украіны і ў найбліжэйшых да іх расейскіх рэгіёнах, паступова яго плануюць распаўсюдзіць і на іншыя суб'екты.

Масавая вярбоўка расейцаў у турмах пачалася ўлетку 2022 года. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну на фронт скіравалі больш за 100 тыс. зняволеных з расейскіх калоній і турмаў. У Крамлі не ўбачылі праблемы ў практыцы памілавання забойцаў, маньякаў, гвалтаўнікоў і людажэраў. «Гаворка ідзе пра пэўныя ўмовы, звязаныя са знаходжаннем на перадавой, удзелам у штурмавых групах – і за гэтым ідзе ўжо памілаванне», – казаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Цяпер зняволеных забіраюць на фронт у якасці добраахвотнікаў пасля падпісання кантракта. Ён заключаецца на шэсць месяцаў, але вярнуцца дадому «кантрактнік» не зможа, паколькі дамова будзе падоўжаная аўтаматычна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках