16 траўня 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спусціў у анлайн-казіно амаль 227 тысячаў чужых рублёў

7
Беларус спусціў у анлайн-казіно амаль 227 тысячаў чужых рублёў

Яго будуць судзіць.

У Клічаве за махлярства асабліва буйнога памеру будуць судзіць 31-гадовага мужчыну, які выпрасіў у знаёмых 227 тысячаў рублёў і амаль усё спусціў у казіно.

Паводле звестак следства, з 30 ліпеня 2021 года да 12 траўня 2023 года ў Клічаве, Бабруйску і Менску мужчына пад маркай развіцця бізнэсу завалодаў грашыма і маёмасцю 17 пацярпелых памерам больш за 227 тысячаў рублёў. Замежную валюту і беларускія рублі абвінавачанаму перадавалі нават без распісак. Пацярпелым хапала вусных абяцанняў пра вяртанне пазыкі.

Як сцвярджаюць у пракуратуры, мужчына першапачаткова разумеў, што не зможа вярнуць сваім крэдыторам грошы, а большую частку сродкаў ён спусціў на стаўках у анлайн-казіно і гульнявых установах.

Мужчыну абвешчанае абвінавачанне ў махлярстве асабліва буйнога памеру. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў калоніі. Крымінальная справа накіраваная ў суд.

Раней абраны ў дачыненні да абвінавачанага захад стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор пакінуў без змены.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках