У Крыме прагрымелі выбухі: перацяты Керчанскі мост
15- 30.04.2024, 7:33
- 30,728
Дзесяць магутных выбухаў.
Уночы на 30 красавіка ў часова акупаваным Крыме былі чуваць выбухі. Акупанты перакрывалі Крымскі мост.
«У Сімферопалі чуваць выбухі, пішуць мясцовыя жыхары. Крымскі мост тым часам перацялі», - паведаміў Telegram-канал Astra а 01:39 паводле менскага часу.
Паводле інфармацыі Telegram-канала Shot, былі гучныя выбухі над Сімферопалем і Джанкоем. Паводле папярэдніх звестак, працавалі сілы СПА.
«Са слоў падпісчыкаў SHOT, першыя выбухі раздаліся прыкладна а 1:25 ночы паводле менскага часу, усяго было чуваць больш за дзесяць магутных выбухаў», - гаворыцца ў паведамленні.
На канале ўдакладнілі, што раней паведамлялася аб ракетнай небяспецы над Крымскай паўвыспай.
А 2:09 паводле менскага часу рух па Крымскім мосце адноўлены.
Адзначым, у Джанкоі размешчаны аэрадром акупантаў і базуецца адная з брыгад расейскага акупацыйнага войска.