17 траўня 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запанікаваў праз ATACMS

28
Лукашэнка запанікаваў праз ATACMS

І для гэтага ёсць прычыны.

Лукашэнка запанікаваў праз прыняцце пакета вайсковай дапамогі Украіне ад ЗША.

"Вельмі небяспечна, што далі ракеты далёкага дзеяння ATACMS", – сказаў ён.

Для ракет ATACMS, якія атрымала ад ЗША Украіна, даступная амаль уся тэрыторыя Беларусі. Палац Лукашэнкі - у тым ліку. Ракеты не даляцяць толькі да аб'ектаў на поўначы нашай краіны.

Характэрна, што расейская прапагандыстка Вольга Скабеева ў эфіры сваёй праграмы таксама заявіла, што ракеты ATACMS могуць даляцець да Менска.

«Сто ракет ATACMS. Яшчэ раз глядзім на гэтую карту і фіксуем. Бранск, Калуга, Арол, Курск, Ліпецк, Варонеж, Белгарад, Луганск, Растоў-на-Доне, Севастопаль і сталіца Беларусі Менск. Усё гэта трапляе ў радыус 300 кіламетраў і ўсё гэта зараз здольныя знішчыць Узброеныя сілы ворага. Сто ракет. Дзве ракеты выдаткавалі на Джанкой. Калі верыць гэтым канкрэтным амерыканцам, ва ўкраінцаў ёсць яшчэ 98 ракет», - знервавалася Скабеева.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках