20 траўня 2024, панядзелак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Адбылося адно з самых далёкіх прамых знішчэнняў танкаў РФ за ўсю вайну

4
Forbes: Адбылося адно з самых далёкіх прамых знішчэнняў танкаў РФ за ўсю вайну

Выданне апісала дэталі нападу БМП Bradley на расейскі Т-80.

Украінская баявая машына пяхоты М-2 Bradley эфектна ўдарыла па танку Т-80 расейскіх акупантаў. Гэта было адно з самых дальнабойных "наўпроставых забойстваў" танкаў у расейска-ўкраінскай вайне.

Як адзначае выданне Forbes, у новы пакет дапамогі ад ЗША для Украіны на 1 млрд даляраў увайшла пэўную колькасць баявых машын пяхоты M-2 Bradley. Адзінае падраздзяленне ўкраінскага войска, якое выкарыстоўвае М-2, - 47-я механізаваная брыгада - вядзе адчайную абарону супраць значна больш буйных расейскіх сіл, якія наступаюць на захад ад руін Аўдзееўкі на ўсходзе Украіны.

Дрон зняў адзін з баёў, у якім і засвяцілася Bradley. Так, у адзін з вечароў наводчык М-2 заўважыў расейскі танк Т-80 за некалькі сотняў метраў ад яго на полі на ўсход ад вёскі Навапакроўскае. Экіпаж М-2 выпусціў адну супрацьтанкавую ракету з правадным навядзеннем TOW, якая прабіла 43-тонавы танк.

Адзначаецца, што гэта было адно з самых дальнабойных "прамых забойстваў" танкаў у расейска-ўкраінскай вайне. Але гэта, магчыма, не стала сюрпрызам для прыхільнікаў легендарнага Bradley, які з'яўляецца асноўнай баявой машынай войска ЗША з 1980-х гадоў.

"Bradley - не танк, але ён можа быць забойцам танкаў", - тлумачыць генерал войска ЗША ў адстаўцы, які камандаваў М-3 (выведвальнай версіяй М-2) падчас аперацыі "Бура ў пустыні" у 1991 годзе, Марк Хертлінг.

33-тонны, 10-мясцовы М-2, магчыма, з'яўляецца найлепшай баявой машынай у поўнамаштабнай вайне Расеі супраць Украіны, якая доўжыцца ўжо больш за два гады. М-2 Bradley важыць на дзясяткі тон менш, чым звычайны танк, у асноўным таму, што яго браня значна танчэйшая. У блізкім баі з расейскім танкам М-2 можа пратрымацца нядоўга, аднак у далёкім дакладныя прыцэлы і ракеты TOW могуць даць гэтай машыне перавагу. Асабліва яны пераўзыходзяць танкі акупантаў уначы, калі інфрачырвоная оптыка Bradley дапамагае яго экіпажу ўбачыць варожую тэхніку раней, чым экіпаж танка ўбачыць гэтую БМП.

У перапынках паміж місіямі падтрымкі пяхоты 47-я механізаваная брыгада выкарыстоўвала М-2 для "палявання" на варожыя танкі. У адным са сутыкненняў на поўдні Украіны мінулым летам адзін экіпаж Bradley падбіў два расейскія танкі Т-72.

47-я механізаваная брыгада ўжо год вядзе бесперапынныя баявыя дзеянні. Гэта адбілася на колькасці тэхнікі. Аналітыкі Oryx налічылі 37 знішчаных Bradley і дзясяткі пашкоджаных.

Падчас расейскага наступу на захад ад Аўдзееўкі летась у брыгады заканчваліся М-2, аднак сітуацыя паступова мяняецца па меры паступлення новых машын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках