21 траўня 2024, aўторак, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зладзілі акупантам «вогненнае шоў» на Запарожскім кірунку

УСУ зладзілі акупантам «вогненнае шоў» на Запарожскім кірунку

Відэа ўдараў.

Ваяры 128-й асобнай горна-штурмавой Закарпацкай брыгады паказалі, як знішчаюць ворага на Запарожскім кірунку. З дапамогай дронаў абаронцы Украіны за кароткі час знішчылі замаскаваную ў пасадцы гаўбіцу Д-30 і станцыю назірання акупантаў, піша obozrevatel.com.

Відэа ўдараў 10 траўня апублікавалі прэсслужбы 128-й брыгады і Сіл абароны поўдня Украіны.

«Беспілотнікі 128 АГШБр даюць чосу акупантам на Запарожскім кірунку», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзін вайсковец РФ з абслугі станцыі атрымаў раненне, пра што стала вядома са звестак радыёперахопу.

Далей FPV-дрон філігранна заляцеў у варожы бліндаж, узарваў камеру назірання на высакавольтнай лініі электраперадач, нейтралізаваў варожую антэну і трапіў у яшчэ адзін бліндаж.

А на дэсерт 152-міліметровая прычапная гаўбіца Мста-Б і падпал склада боепрыпасаў. Феерычнае вогненнае шоў ад падраздзялення беспілотнікаў 128-й асобнай горна-штурмавой Закарпацкай брыгады! - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках