29 траўня 2024, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блінкен: Дапамога ЗША зменіць сітуацыю на фронце ва Украіне

18
Блінкен: Дапамога ЗША зменіць сітуацыю на фронце ва Украіне
ЭНТАНІ БЛІНКЕН

Частка новай вайсковай дапамогі ЗША ўжо прыбыла ў Кіеў.

Частка новай вайсковай дапамогі ЗША ўжо прыбыла ва Украіну, а частка знаходзіцца «ў дарозе», заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен падчас візіту ў Кіеў у аўторак, 14 траўня. «Мы ведаем, што цяпер цяжкі час (для Украіны. - Рэд.)», - сказаў ён, дадаўшы, што амерыканская вайсковая дапамога «павінна па-сапраўднаму змяніць сітуацыю ў супрацьстаянні (Узброеных сіл Украіны. - Рэд.) расейскай агрэсіі на полі бою».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сваім Telegram-канале допіс пасля перамоў з Блінкенам. Са слоў Зяленскага, яны абмеркавалі далейшае абароннае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. «Напрыклад, казалі аб сістэмах (СПА. - Рэд.) Patriot для Украіны, для абароны нашых гарадоў і грамадаў, такіх як Харкаў і Харкаўшчына, - напісаў украінскі лідар. - Дзве ўстаноўкі Patriot для Харкаўшчыны маглі б істотна дапамагчы ў абароне жыццяў ад расейскага тэрору».

Акрамя таго, бакі абмеркавалі падрыхтоўку да Глабальнага саміту міру, указаў кіраўнік украінскай дзяржавы. «Для нас важна, каб узялі ўдзел ЗША, прэзідэнт Байдэн і каб роля Амерыкі ў падтрыманні сусветнага парадку, заснаванага на правілах, не слабела», - дадаў Зяленскі.

Ён таксама падзякаваў амерыканскаму народу і органам улады ЗША за тое, што яны падтрымліваюць украінцаў у іх барацьбе за свабоду і незалежнасць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках