17 траўня 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не магу здаць даляры»

20
«Не магу здаць даляры»

У некаторых беларусаў узніклі праблемы з абменам валюты.

Адразу некалькі чалавек падзяліліся з Радыё Свабода праблемай з продажам валюты ў Беларусі ў абменніках. Адзін з суразмоўцаў кажа, што купюру наміналам 100 даляраў не сталі браць адразу ў некалькіх банках. У адным на ёй убачылі пляму, у другім сказалі, што гэта грашовая цвіль і яе не возьмуць. Здаць купюру праз аўтаматычны тэрмінал абмену таксама не ўдалося.

У іншым выпадку ў чалавека адмовіліся прымаць купюру наміналам 20 даляраў. Аднак яе лёгка ўдалося абмяняць у іншай краіне. Прычына адмовы тая ж грашовая цвіль.

Яшчэ ў адным выпадку грошы не ўзялі ў беларускім абменніку за штампы на іх. Пакуль праблема не мае масавага характару, гэта хутчэй адзінкавыя выпадкі, што пацвярджаецца і статыстыкай Нацбанка. За студзень-сакавік фізічныя асобы больш прадавалі валюты, чым куплялі.

Чаму ўзнікаюць праблемы

З лютага гэтага года беларускія банкі ўвялі адзіныя правілы абмену валюты. У іх прапісаны выпадкі, калі купюру могуць не ўзяць. Беларускія банкі прымаюць замежныя купюры з адным надрывам або надрэзам даўжынёй да 10 міліметраў.

На банкноце можа быць не больш за 4 адтуліны (праколы) дыяметрам да 1 міліметра. Ёсць і абмежаванне наконт праверкі банкноты ва ўльтрафіялетавых промнях. Калі на банкноце ва ўльтрафіялёце відаць пляма, то яна павінна быць не большая за квадрат, у якога адзін бок займае 30 міліметраў (або тры квадраты з адной стараной да 10 міліметраў).

Не можа быць парушаная структура паперы, банкнота не павінна крышыцца і рассыпацца. Абмежаванні не тычацца расейскіх рублёў. З 1 лютага «Прыёрбанк» таксама ўвёў абмежаванні: зараз у тэрміналах гэтага банка нельга абмяняць купюры 100 даляраў на рублі. Гэты банк быў адным з нямногіх, у каго такая магчымасць была.

«Банкам не выгадныя даляры»

Экспэрт Анатоль Харытончык звяртае ўвагу на тое, што многія беларускія банкі трапілі пад санкцыі і зараз ім не вельмі выгадна мець справу з замежнай валютай.

- Многія банкі знаходзяцца пад санкцыямі, даляравыя разлікі для іх ускладненыя, для іх няма асаблівага стымулу мець пасіўную валюту (даляры і еўры). Ім трэба недзе гэта размяшчаць, а попыт на валютныя крэдыты таксама знізіўся. Натуральна, што яны імкнуцца змяншаць колькасць валютных аперацый. Таксама з-за санкцый банкам стала складана пазбавіцца ад старых купюр, - распавядае Анатоль Харытончык.

ЗША ўвялі санкцыі і абмежаванні для шэрагу беларускіх банкаў пасля расейскага ўварвання ва Украіну.

Пад санкцыі трапілі Нацыянальны банк, "Беларусбанк", "Альфа Банк", "БелВЭБ", "Белінвестбанк", "ВТБ-Беларусь", "Сбер Банк", "Белаграпрамбанк", “Банк развіцця". Абмежаванні тым ці іншым чынам закранулі і іншыя банкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках