18 траўня 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт аўто пры падзеле маёмасці: Як ён вызначаецца ў Беларусі

3
Кошт аўто пры падзеле маёмасці: Як ён вызначаецца ў Беларусі

Растлумачыў эксперт.

Пры разводзе мужа і жонкі і раздзеле супольна нажытай маёмасці суды абапіраюцца на прынцып роўнасці частак. І, як паказвае практыка, праблемы могуць узнікнуць менавіта пры падзеле аўто, бо тэхнічна падзяліць яго на дзве часткі немагчыма.

Такім чынам, трэба вызначыць рынкавы кошт і адштурхоўвацца ўжо ад гэтага. Як адбываецца гэты працэс, расказваюць «Менск-Навіны».

– Для правядзення аўтатаваразнаўчай экспертызы кошту аўтамабіля неабходна паказаць тэхпашпарт і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, дакументацыю аб тэхнічным стане і дакументы аб устаноўцы дадатковага абсталявання, калі такое набывалася, – растлумачыў выданню эксперт аддзела будаўніча-тэхнічных, таваразнаўчых і эканамічных экспертызаў управы ДКСЭ Менска Аляксандр Федарцоў.

Паводле ягоных словаў, пры правядзенні аўтатаваразнаўчых экспертызаў, як правіла, выкарыстоўваюць звесткі, якія змяшчаюцца ў электронных спецыялізаваных даведніках.

– У іх размяшчаюцца звесткі пра кошт на актуальную дату былых ва ўжыванні транспартных сродкаў у залежнасці ад набору опцый, дадатковага абсталявання, года выпуску, тэхнічнага стану і гэтак далей. Потым ужываюць карэктаванні на канкрэтны прабег, бо ў даведніку ён указаны сярэднестатыстычным, – удакладніў эксперт. – Гэта даволі істотна ўплывае на кошт машыны. Таксама робяць карэктаванне на абсталяванне ў выпадку, калі падчас эксплуатацыі нешта прыбіралі ці, наадварот, дадаткова ўсталёўвалі да завадской камплектацыі. Бяруць да ўвагі таксама магчымыя дэфекты або пашкоджанні, праводзяць разлікі ступені зносу, якія адбыліся за перыяд эксплуатацыі транспартнага сродку.

Паводле словаў Аляксандра Федарцова, экспертную ацэнку стану аўтамабіля могуць праводзіць як без візуальнага агляду на аснове пададзеных дакументаў і фатаграфій, так і з размяшчэннем на СТА. Пры неабходнасці вывучаюць працу рухавіка, іншых сістэмаў і вузлоў, праводзяць дадатковую інструментальную дыягностыку.

– І толькі пасля гэтага эксперт фармуе заключэнне. У выпадку вялікага прабегу, складанага рамонту, высокай ступені зносу асноўных вузлоў і сістэмаў кошт транспартнага сродку можа быць істотна зніжаны, – рэзюмаваў спецыяліст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках