19 траўня 2024, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі мост праз канал Северскі Данец – Данбас

1
УСУ знішчылі мост праз канал Северскі Данец – Данбас

Каб перашкодзіць прасоўванню расейскіх акупантаў.

Сілы абароны знішчылі мост праз канал Северскі Данец - Данбас, каб перашкодзіць прасоўванню расейскіх акупантаў, заявіў вайсковец УСУ, старшыня Рады рэзервістаў Наземных войск УСУ Іван Цімачка ў эфіры «Эспрэса» ў панядзелак, 6 траўня.

Ён сказаў, што зараз расейскія войскі не могуць захапіць Часаў Яр, бо для маштабнага наступу ім бракуе сіл.

У той жа час акупанты спрабуюць атакаваць Часаў Яр, наступаючы па флангах. Аднак у кірунку Іванаўскага і Андрэеўкі ім не ўдаецца адкінуць украінскія войскі.

Адказваючы на пытанне аб знішчаным мосце праз канал каля Часава Яра, Цімачка адзначыў, што сам канал Северскі Данец - Данбас з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для штурму і перамяшчэння расейскіх сіл.

«Вядома, масты знішчаюцца для таго, каб не даць перасоўвацца войскам супраціўніка, абмежаваць іх лагістыку. Усё, што разбураецца, з цягам часу будзе адбудаванае. Важна, каб максімальна прычыняць ворагу шкоду і стрымліваць яго», - адзначыў вайсковец.

З іншага боку, паводле Цімачкі, знішчэнне моста азначае, што на другім баку няма ўкраінскіх войск.

«Абарона Часава Яра з'яўляецца прынцыповай, бо гэта плацдарм для разгортвання наступу на Краматорск, Славянск. Вядома, непрыемна бачыць, што ёсць разбурэнні, але мы павінны разумець, што нашыя войскі рэагуюць на тыя выклікі, якія ўзнікаюць на полі бою», — сказаў Цімачка.

Вайсковец таксама выказаў надзею, што неўзабаве ў Часаў Яр паступіць зброя ў неабходных аб'ёмах, каб супрацьстаяць ворагу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках