19 траўня 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая контрвыведка Польшчы: Пуцін можа правесці міні-аперацыю супраць якой-небудзь з краін Балтыі

3
Вайсковая контрвыведка Польшчы: Пуцін можа правесці міні-аперацыю супраць якой-небудзь з краін Балтыі

Падрабязнасці.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа правесці міні-аперацыю супраць якой-небудзь краіны Балтыйскага рэгіёна, заявіў кіраўнік службы вайсковай контрвыведкі Польшчы Яраслаў Стружык.

У інтэрв’ю Dziennik Gazeta Prawna ён падкрэсліў, што сёння ніхто не можа назваць дату магчымай расейскай агрэсіі супраць Польшчы. Пры гэтым ён гатовы правесці правакацыі на тэрыторыі Балтыйскіх краін.

«Пуцін, вядома, ужо гатовы да якой-небудзь міні-аперацыі супраць адной з балтыйскіх краін, напрыклад, зайсці ў знакамітую Нарву або высадзіцца на адным са швэдскіх астравоў», — мяркуе Стружык.

Кіраўнік польскай вайсковай контрвыведкі ацаніў, што «гэта пытанне намераў Пуціна, але тое, што Захад робіць разам для падтрымкі Украіны, паказвае яму, што ў выпадку нападу на NATO рэакцыя Захаду была б яшчэ большай».

Стружык станоўча выказаўся наконт дзеянняў папярэдняга польскага ўрада ў пытанні закупаў узбраення. Ён адзначыў, што, хаця гэта ажыццяўлялася са спазненнем, магчымасці Польшчы па стрымліванні агрэсара растуць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках