19 траўня 2024, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве знайшлі цела экс-старшыні рады дырэктараў «Нарнікеля»

17
У Маскве знайшлі цела экс-старшыні рады дырэктараў «Нарнікеля»
АЛЯКСАНДР ФІЛІП’ЕЎ

Ён таксама працаваў у шэрагу расейскіх банкаў і ўваходзіў у праўленне Асацыяцыі банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У Маскве знайшлі мёртвым банкіра і экс-старшыню рады дырэктараў «Нарнікеля» 69-гадовага Аляксандра Філіп'ева, пра гэта РБК паведаміла крыніца, блізкая да МУС РФ і крыніца ў тэрытарыяльным аддзеле паліцыі.

Цела мужчыны знайшла яго жонка 5 траўня. У хуткай дапамозе канстатавалі, што банкір памёр натуральнай смерцю. Філіп'еў хварэў на анкалогію з 2020 года, удакладніў суразмоўца РБК.

Філіп'еў нарадзіўся ў Маскве ў лютым 1955 года. Пасля заканчэння Маскоўскага фінансавага інстытута ў 1977 годзе пачаў працаваць у Дзяржбанку СССР. У 1988-1993 гадах працаваў у Міжнародным банку эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле звестак «Банкаўскага агляду» Філіп'еў стаяў ля вытокаў фармавання банкаўскага сектара ў Расеі, і ў 1991 годзе «браў удзел у распрацоўцы адзінай еўрапейскай валюты». У 1993 годзе Філіп’еў увайшоў у склад заснавальнікаў Аб'яднанага экспартна-імпартнага банка (АНЭКСІМ Банка) нараўне з прадпрымальнікамі Міхаілам Прохаравым і Уладзімірам Патаніным.

У 1998 - 2000 гадах банкір займаў пасаду старшыні праўлення ПАТ «Расбанк». Таксама ён быў старшынём рады дырэктараў «Нарыльскага нікеля» з 1998 да 1999 года. У 2000 - 2002 гадах працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні «Расбанка».

У сакавіку 2015 года стаў кіраўніком часовай адміністрацыі банка «Таўрычны», а ў чэрвені таго ж года стаў старшынём яго праўлення. У снежні 2016 года пакінуў гэтую пасаду і працягнуў працу ў банку ў якасці чальца рады дырэктараў. Філіп’еў таксама ўваходзіў у праўленне Асацыяцыі банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках