19 траўня 2024, Нядзеля, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Увечары рыбная рэстарацыя напаўняецца пенсіянерамі, якія п'юць віно і ядуць крэветкі»

43
«Увечары рыбная рэстарацыя напаўняецца пенсіянерамі, якія п'юць віно і ядуць крэветкі»

Мянчанка параўнала жыццё на пенсіі ў Беларусі і Польшчы.

Чытачка сайта Charter97.org Настасся з Менска расказала гісторыю сваёй сяброўкі, якая наглядна дэманструе адрозненні жыцця на пенсіі ў Беларусі і Польшчы:

- Яна жыхарка сталіцы, ужо даўно на пенсіі. Жыла ў цэнтры Менска, але хіба што напраўду не жыла, а выжывала. Пенсія ў яе такая ж, як ва ўсіх беларускіх пенсіянераў, можа, рублёў на 40 большая, бо мела аж 43 гады стажу. Адным словам, крыху большая за 700 рублёў. Пасля аплаты за камунальныя паслугі, інтэрнэт, тэлефон і лекі на наступны месяц заставалася бязмала 500 рублёў.

Марыя ўвесь час мне казала, што стараецца сядзець дома, бо як выйдзе, дык абавязкова нешта купіць, а пасля думае, як дацягнуць да наступнай пенсіі.

Дык вось некалькі месяцаў таму надумала яна прадаць сваю кватэру і купіць сабе далей ад цэнтру, меншую. А на розніцу годна дажываць старасць. Адпачыць дзе-небудзь на курорце, не ашчаджаць на ежы. Як задумала, так і зрабіла.

І вось мая прыяцелька, ужо “заможная” пенсіянерка, разважае: “Ведаеш, Люся, вось іду я па вуліцы і думаю: вось захочацца мне трускалак, вазьму і куплю; захочацца мне буякоў, вазьму і куплю. Гэтай думкай сябе і цешу. Але за гэтыя гады панавання дыктатара і маёй мізэрнай пенсіі я развучылася хацець. Навучылася жыць з мінімальным наборам прадуктаў”.

А я падзялілася з ёй сваім назіраннем з кавярні ў Польшчы: увечары рыбная рэстарацыя поўніцца пенсіянерамі, якія, смакуючы, п’юць віно і ядуць крэветкі. І так мне балюча стала на душы, што мае бацькі-пенсіянеры, акрамя як агарода і нарыхтоўкі кансэрваў, не могуць сабе дазволіць іншага бавення часу накшталт простай выправы ў рэстарацыю. Яны і не думаюць гэтымі катэгорыямі, бо яны “развучыліся хацець”.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках