Расея нечакана спыніла наступленне на двух кірунках
20- 7.05.2024, 11:53
- 32,134
Ва УСУ расказалі аб змене сітуацыі на фронце.
На ўсходзе расейскія акупанты знізілі актыўнасць і прыпынілі свой наступ, заявіў афіцэр 59-ы АМПБр імя Якава Гандзюка Сяргей Цехоцкі.
Як падкрэсліў ён у эфіры “Кіеў24”, на Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім кірунках наступ супраціўніка прыпынены.
"Няма такой актыўнасці, як гэта было два тыдні таму, калі яны вельмі масавана і не на вялікія адлегласці, але рухаліся наперад", - адзначыў ён.
Украінскі вайсковец растлумачыў, што тактыка ў ворага застаецца нязменнай - тэрарысты разбураюць усё, што бачаць на сваім шляху, пасля чаго захопліваюць поўнасцю разбураныя населеныя пункты.
З ягоных слоў, пасля разбурэння расейцамі, населеныя пункты страчваюць сваё значэнне ў інжынерным і фартыфікацыйным планах.
"Тактыка тэрарыстаў заставалася такой жа як і раней - разбурыць усё, што бачаць, куды яны могуць дацягнуцца, а потым сказаць, што мы зайшлі туды", - дадаў Цехоцкі.