Міністр абароны Нідэрландаў: Сістэма Patriot будзе ўсталяваная ў Літве
- 7.05.2024, 12:19
- 3,028
Названая дата.
На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Міністэрстве нацыянальнай абароны ў Вільні, К. Алагрэн паведаміла, што сістэма Patriot будзе ўсталяваная ў Літве 6-23 ліпеня, піша delfi.lt.
У панядзелак міністр абароны Лаўрынас Кашчунас сустрэўся з міністаркай абароны Каралеўства Нідэрландаў К. Алангрэн, якая прыбыла ў Літву.
Міністры абароны Літвы і Нідэрландаў абмяркуюць размяшчэнне ЗРК Patriot Міністры абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы абароны, будучыя вучэнні, падчас якіх Нідэрланды размесцяць у Літве сістэму СПА вялікай далёкасці Patriot.
Як паведамлялася раней, у канцы сакавіка Нідэрланды прынялі пастанову гэтым летам на некалькі тыдняў размясціць у Літве ЗРК вялікай далёкасці Patriot.
Паведамляецца, што нідэрландскае вайсковае падраздзяленне будзе праходзіць навучанне ў Літве разам з часткамі Літоўскага войска.