19 траўня 2024, Нядзеля, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатар нелегальнай міграцыі праз Беларусь фінансаваў тэрарыстаў

Арганізатар нелегальнай міграцыі праз Беларусь фінансаваў тэрарыстаў

Сярод іншага — «Хезбалу» і «Палестынскі Джыхад».

У Нямеччыне мясцовая паліцыя і памежная ахова Польшчы затрымалі 33-гадовага сірыйца. Польскія памежнікі называюць яго заснавальнікам міжнароднай групоўкі, якая займаецца арганізацыяй нелегальнай міграцыі праз Беларусь і Польшчу ў краіны Заходняй Еўропы.

Здабытыя грошы мужчына пераводзіў тэрарыстычным арганізацыям. «Разам з іншымі людзьмі ён перавёў не менш за 30 мільёнаў даляраў ЗША ў крыптавалюце з атрыманых такім чынам сродкаў тэрарыстычным арганізацыям - узброенаму крылу «Хезбалы» і «Палестынскаму Джыхаду», - сцвярджаюць памежнікі.

Паведамляецца, што сірыйца затрымалі падчас аперацыі, якая каардынавалася Еўраполам і праводзілася адразу ў васьмі краінах. Арганізатараў нелегальнай міграцыі затрымалі на тэрыторыі Польшчы, Нямеччыны, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Швэцыі. У Польшчы былі затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку двое - падчас перавозкі дзесяці мігрантаў.

Следства мяркуе, што група, арганізаваная затрыманым сірыйцам, дзейнічала з сакавіка 2021 года. Да лістапада 2023-га яна перавезла блізу 3,5 тысячы чалавек, у тым ліку з Сірыі, Емена і Ірака. Мігрантаў дастаўлялі ў Беларусь, адкуль яны траплялі ў Польшчу, а потым - у краіны Заходняй Еўропы.

Затрыманы сірыец, як удакладняюць памежнікі, таксама займаўся забеспячэннем фінансавых разлікаў для іншых груповак. Яго даходы ад нелегальнай міграцыі папярэдне ацэньваюцца на 1,67 мільёна еўраў. А ўсяго праз крыптакашалькі, якія фігуруюць у справе, прайшло каля 581 мільёна даляраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках