19 траўня 2024, Нядзеля, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху назваў мэты аперацыі Ізраіля ў Рафаху

Нетаньяху назваў мэты аперацыі Ізраіля ў Рафаху
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ

У ноч на 7 траўня ЦАХАЛ пачаў наступ на горад.

Ваенная аперацыя ў Рафахе мае дзве асноўныя мэты – вяртанне выкрадзеных ізраільцянаў і знішчэнне палестынскага руху ХАМАС, гаворыцца ў звароце прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, які прывёў у тэлеграм-канале ягоны дарадца Дзмітрый Гендэльман.

«Мы ўжо даказалі падчас папярэдняга вызвалення выкрадзеных, што толькі ваенны ціск на ХАМАС з'яўляецца неабходнай умовай для іх вяртання», – мяркуе Нетаньяху.

Паводле ягоных словаў, кантроль над КПП «Рафах» стаў «вельмі важным крокам на шляху да падрыву ваенных і кіраўніцкіх магчымасцяў ХАМАС». Нетаньяху падзякаваў ізраільскім салдатам за «ідэальнае выкананне задачы» і выказаў спачуванні сем'ям загінулых за апошнія дні.

Прэм'ер Ізраіля таксама палічыў згоду ХАМАС на параметры спынення агню спробай сарваць ваенную аперацыю ў Рафаху. Ён указаў на моцнае разыходжанне патрабаванняў баевікоў ад мэтаў габрэйскай дзяржавы. «Ізраіль не можа прыняць прапанову, якая пагражае бяспецы нашых грамадзянаў і будучыні нашай дзяржавы», – мяркуе Нетаньяху.

Ён даручыў ізраільскай дэлегацыі на перамовах аб перамір'і ў Каіры настойваць на ўмовах, неабходных для вызвалення закладнікаў і гарантыях бяспекі краіны.

У ноч на 7 траўня Войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) пачало наступ на Рафах і ўжо да раніцы ўсталявала кантроль над КПП «Рафах». Ва ўрадзе растлумачылі гэта неабходнасцю дасягнення ўсіх мэтаў вайны, у тым ліку вызвалення ўсіх закладнікаў. Паводле афіцыйных звестак, у палоне ХАМАСу застаюцца 132 чалавекі, з іх 37 уважаюцца за загінулых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках