«Беларуская выведка»: Шайгу загадаў прывесці ў падвышаную баявую гатоўнасць ядзерную зброю ў Беларусі
21- 8.05.2024, 12:25
- 9,228
Размова ідзе аб тактычных ракетах.
Крыніцы тэлеграм-канала "Беларуская выведка" ў Мінабароны Беларусі паведамілі, што вучэнні аб прымяненні "тактычных ракет са спецыяльнай часткай" (тактычнай ядзернай зброі - рэд.) праводзяцца пад кіраваннем расейскага камандавання.
Загад на разгортванне і прывядзенне ў стан "падвышанай баявой гатоўнасці" з выхадам у зададзеныя раёны і цэлеўказаннем тактычных ракетных комплексаў быў аддадзены міністрам абароны РФ Шайгу і па камандзе прадубляваны Мінабароны РБ.
З РФ прыбылі спецкаманды з каманднага і інжынернага складу для выканання кантрольных і аперацыйных функцый. Беларускія вайскоўцы (камандаванне і баявыя разлікі) выконваюць функцыі “дублёраў”. Вайскоўцам РБ толькі даведзены задачы абмежаванага характару (падраздзяленні выконваюць лагістычныя функцыі). Цэлеўказанне вядзецца расейцамі, якія прыбылі, і беларускай старане не паведамляецца. Ніхто не ведае, ці ёсць рэальныя цэлі ўвогуле.
Адпрацоўваюцца працэдуры зняцця з захоўвання, транспартавання ў падраздзяленні тактычных ракет, устаноўка "спецчастак" і давядзенне цэляў і задач са здзяйсненнем кароткіх маршаў у раёны пускаў.