Літва гатовая адправіць войскі ва Украіну
9- 8.05.2024, 12:34
- 5,672
Вільня чакае просьбы Кіева.
Парламент Літвы дазволіў адправіць войскі краіны ва Украіну для навучання ўкраінскіх салдат, аднак ад Кіева падобнага запыту пакуль не паступала, паведаміла Financial times прэм'ер-міністарка балтыйскай рэспублікі Інгрыда Шыманітэ.
З ейных слоў, Масква можа палічыць такі крок Вільні правакацыяй, але літоўскія ўлады не збіраюцца звяртаць на гэта ўвагу. «Калі б мы проста думалі аб адказе Расеі, то не змаглі б нічога адправіць. Кожны другі тыдзень вы чуеце, што нехта зазнае ядзерны ўдар», - дадала Шыманітэ.
Упершыню адпраўку войскаў ва Украіну ў канцы лютага дапусціў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. На фоне дыскусіі, якая ўзнікла пасля гэтага на Захадзе, Літва заявіла аб тым, што «чырвоныя лініі» ў гэтым пытанні былі скасаваныя.