У Крым раптоўна завезлі вялікую колькасць забітых і параненых расейцаў
10- 8.05.2024, 14:19
- 29,034
Іх дастаўляюць праз Джанкой.
У часова акупаваным Джанкоі (Крым) фіксуецца прыбыццё вялікай колькасці параненых і ліквідаваных акупантаў з Херсонскага кірунку.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху "Атэш".
“Цікавы факт, на вакзале Джанкоя мы заўважаем таксама масавыя перавозкі (праз часова акупаваны Крым, - рэд) параненых і “двухсотых” з левага берага акупаванай Херсонскай вобласці”, - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, агенты "АТЭШ" штодня фіксуюць прыбыццё новых цягнікоў з папаўненнем.
“Раскйскае ваеннае кіраўніцтва працягвае адпраўляць мабілізаваных на фронт, дзе УСУ іх сустрэнуць і папоўняць статыстыку страт войска РФ”, - дадалі партызаны.