Расейскія СМІ пра Лукашэнку на парадзе ў Маскве: Сабаку нават не трымаюць на павадку
38- 9.05.2024, 11:09
- 34,530
У крамлёўскай прэсе здзекаваліся з дыктатара.
Лукашэнка ўзяў на парад Перамогі ў Маскве свайго шпіца Умку.
Журналісты крамлёўскага пула РІА "Новости", паведамляючы аб удзеле Лукашэнкі на парадзе ў Маскве, адзначылі, што "сабаку нават не трымаюць на павадку".
Шпіца суправаджае пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты, блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец Сяргей Цяцерын і асабістая лекарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка.
Напярэдадні журналіст "Коммерсанта" Андрэй Калеснікаў у іранічнай манеры параўнаў паводзіны прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна і хворага Лукашэнкі ў Маскве.
“Кіраўнікі дзяржаў падымаліся па тых жа парадных сходах Вялікага Крамлёўскага палаца (ВКП), што і напярэдадні - асабіста Уладзімір Пуцін. Першым, на хаду скідаючы паліто, на лесвіцу ўзышоў Нікол Пашынян. Праўда, відавочна, што фізкультурай ён у мірным жыцці грэбуе: бліжэй да вяршыні доўгіх сходаў Нікол Пашынян ужо нікуды спяшацца не хацеў.
А Аляксандр Лукашэнка і зусім скарыстаўся ліфтам, што па-чалавечы зразумела.
Нагадаем, што ў траўні 2023-га Аляксандр Лукашэнка не змог на парадзе ў Маскве прайсці 300 метраў пешшу - яго прыйшлося везці ахове Пуціна. Менавіта з гэтага мерапрыемства пачаўся працяглы перыяд адсутнасці дыктатара на публіцы.