Зяленскі звольніў Залужнага з вайсковай службы
16- 9.05.2024, 14:03
- 10,688
І змяніў камандзіра ССА Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам звольніў былога гетмана ВСУ Валерыя Залужнага з вайсковай службы ў адстаўку.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе Зяленскага ад 8 траўня, піша «Украінская праўда».
«Звольніць генерала Залужнага Валерыя Фёдаравіча з вайсковай службы ў адстаўку з прычыны стану здароўя з правам нашэння вайсковай формы адзення".
У сакавіку 2024 года стала вядома, што Зяленскі ўзгадніў кандыдатуру Залужнага на пасаду амбасадара Украіны ў Вялікабрытаніі, Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала брытанскаму боку адпаведны запыт.
Таксама стала вядома, што Зяленскі змяніў камандзіра ССА Украіны. Прэзідэнт Украіны звольніў Сяргея Лупанчука з пасады камандзіра Сіл спецыяльных аперацый УСУ і прызначыў на гэтую пасаду Героя Украіны Аляксандра Трапака.