20 траўня 2024, панядзелак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс-мэнэджмэнт па-лукашэнкаўску

Крызіс-мэнэджмэнт па-лукашэнкаўску

Ратаваць віцебскае прадпрыемства адправілі гора-дырэктара.

Дырэктарам "Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты" прызначылі Гашко Расціслава Іванавіча. Летась аб'яднанне скалынулі два карупцыйныя скандалы: справа “Бабушкиной крынки” і “мясный” скандал. Кіраўнікі заводаў пастаўлялі пасярэдніку прадукцыю заніжаным коштам і дзялілі суперпрыбытак ад паставак у РФ. Многія прадпрыемствы канцэрна стратныя, заўважыў чытач сайта Charter97.org:

- Арганізацыя створаная яшчэ ў 1986 годзе. Але лукашысты, каб аптымізаваць рабаванне, узбуйнілі яе да непрыстойных памераў. Нават згодна з саўковымі меркамі. Акрамя двух дзясяткаў профільных прадпрыемстваў у канцэрн уваходзяць некалькі гандлёвых сетак, 2 камбікормавыя заводы, 3 хлебныя, буйная цяплічная гаспадарка і 111 сельгасарганізацый. Многія прадпрыемствы арганізацыі канкуруюць адно з адным.

Ратаваць такую махіну паставілі мэнэджара, які ў 2019 годзе давёў да банкруцтва Віцебскі садавінагародніны камбінат. Пазней Гашко не менш "паспяхова" кіраваў абласной Аўтамабільнай транспартна-экспедыцыйнай кампаніяй. Пасля яго гаспадарання рэгіён ужо некалькі гадоў спрабуе беспаспяхова прадаць арганізацыю.

Відаць, лукашысты вырашылі дабіць мяса-малочны канцэрн. І паставілі дадзеную задачу ў “крэпкагаспадарчыя” рукі гэтага таленавітага і харызматычнага мужчыны. Мяркуючы з усяго, Гошка аддана дзеліцца скрадзеным з Лукашэнкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках