9 траўня 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі распляжылі вайсковы аэрадром у Краснадарскім краі РФ

7
Беспілотнікі распляжылі вайсковы аэрадром у Краснадарскім краі РФ

З'явілася відэа са знішчанымі самалётамі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, раніцай, 27 красавіка, блізу 66 беспілотнікаў атакавалі Краснадарскі край Расеі.

З адкрытых крыніц стала вядома, што пасля атакі БПЛА загарэўся вайсковы аэрадром у станіцы Кушчэўскай Краснадарскага краю.

Расейскі тэлеграм-канал ASTRA апублікаваў відэа з наступствамі нападу БПЛА на вайсковы аэрадром у Кушчэўскай Краснадарскага краю РФ.

Раней крыніцы ASTRA у экстранных службах рэгіёну пацвердзілі, што ў выніку нападу на вайсковы аэрадром у Кушчэўскай пашкоджаныя самалёты, іх колькасць і ступень пашкоджанняў устанаўліваецца.

Пажар на вайсковым аэрадроме ў станіцы Кушчэўскай пасля ўдару дронаў пацвердзілі мясцовыя жыхары.

«Я жыву непадалёк ад мястэчка. На аэрадроме пажар, прыехала пажарная»;

«Нешта на аэрадроме»;

«Аэрадром гарыць»;

«Гагарына закрылі», - напісалі ў тэлеграм-каналах расейцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках