17 траўня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палестынцы напалі ў Рамале на аўтамабіль нямецкага амбасадара і ледзь не лінчавалі яго самога

Палестынцы напалі ў Рамале на аўтамабіль нямецкага амбасадара і ледзь не лінчавалі яго самога

Відэа.

Палестынцы напалі на аўтамабіль амбасадара Нямеччыны Штэфана Зайберта, калі ён наведваў універсітэт Бір-Зэйт у Рамале, пішуць «Детали».

Пра гэта стала вядома ў аўторак, 30 красавіка. Палестынцы закідалі аўтамабіль амбасадара камянямі, спрабавалі разбіць шыбы, адарвалі нумарны знак, спрабавалі адарваць, але ў выніку проста зламалі і вырвалі з гнязда левае бакавое люстэрка. Яны адчынілі дзверцы аўто і спрабавалі выцягнуць адтуль амбасадара, каб лінчаваць яго. Аўтамабіль памчаўся з адчыненымі дзверцамі.

Усё, што адбывалася, палестынцы здымалі на відэа, якое шырока распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках.

Як распавялі сайту 12-га тэлеканала крыніцы ў Рамале, ініцыятарамі і арганізатарамі нападу былі актывісты Народнага фронту вызвалення Палестыны. Так яны наважылі адпомсціць амбасадару за тое, што Нямеччына больш паслядоўна, чым іншыя краіны Еўропы бароніць Ізраіль у вайне з ХАМАСам. Дарэчы, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выступае супраць патрабавання аб неадкладным спыненні вайны, бо ўважае недапушчальным аднаўленне патэнцыялу ХАМАСа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках