17 траўня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара з Рагачоўскага раёна незвычайна адзначыла залаты юбілей з дня вяселля

10
Пара з Рагачоўскага раёна незвычайна адзначыла залаты юбілей з дня вяселля

Свята атрымалася з нацыянальным каларытам.

Пара беларусаў з Рагачоўскага раёна незвычайна адзначыла залаты юбілей з дня вяселля. Мікалай Аляксандравіч і Надзея Іванаўна паўтарылі цырымонію з абменам пярсцёнкамі і станцавалі вясельны танец – і ўсё гэта ў атачэнні больш як ста гасцей. Свята атрымалася з нацыянальным каларытам, піша «Анлайнер».

Як нам расказала ўнучка пары Настасся, «жаніх» родам з вёскі Палянінавічы (Магілёўская вобласць), а «нявеста» – з вёскі Хатаўня Гомельскай вобласці. Калі паглядзець на мапе, тая адлегласць невялікая – усяго 20 кіламетраў.

Пазнаёміліся Надзея Іванаўна і Мікалай Аляксандравіч у агульнай сяброўкі яшчэ ў школе, але потым зносіны перарваліся. Пакуль аднойчы хлопец не даслаў будучай жонцы віншаванне з 8 Сакавіка. Надзея не разгубілася і адказала, завязалася перапіска. У той час Мікалай служыў у войску і абяцаў, што як толькі прыйдзе ў адпачынак, адразу сустрэнецца з дзяўчынай. Так і здарылася: практычна ўсе дні пары правяла на спатканнях. Пасля заканчэння службы хлопец зрабіў каханай прапанову.

– Бабуля казала, што сватацца прыехала цэлая машына людзей! – з усмешкай расказвае Настасся. – Пацешна, што пасля вяселля бабулі амаль не давялося абвыкаць да новага прозвішча: была Андрыянава, а стала Андрэйчыкава.

Паўстагоддзя таму госці на вяселле збіраліся з дзвюх вёсак, дзе нарадзіліся і выраслі маладыя. Каб усіх пасадзіць, з дому давялося вынесці ўсю мэблю, а сталы складалі ў выглядзе вялікай літары П. Антуражу святу дадалі ўпрыгожаныя грузавыя машыны, у якіх госці танчылі пад баян і гітару. Адзначалі вяселле, як і належыць, некалькі дзён.

У дзень залатога вяселля на свяце таксама сабралася шмат людзей – блізу ста чалавек. Павіншаваць прыехалі родныя, калегі з апошніх месцаў працы жаніха і нявесты, аднавяскоўцы, прадстаўнікі арганізацый і сельсавета. У прысутнасці гасцей жаніх і нявеста зноў «распісаліся», станцавалі вясельны танец і нават пацалаваліся. Пасля гэтага на сцэне сельскага клуба для ўсіх гасцей арганізавалі святочны канцэрт.

Акрамя праграмы, асаблівую ўвагу пры падрыхтоўцы свята аддалі ўборам жаніха і нявесты. У дзень вяселля 50 гадоў таму на Надзеі Іванаўне была сукенка з гіпюру – дарагой тканіны ў тыя часы, а ў якасці ўпрыгажэнняў – вянок і фата. І хоць сукенка доўгія гады ляжала дома, да залатога вяселля яна не захавалася. Таму на юбілей трэба было прыдумаць новыя вобразы. Зьявілася ідэя зрабіць іх зь беларускімі матывамі. Набываць уборы не спатрэбілася – гарнітуры пазычылі калегі Надзеі Іванаўны.

За гады шлюбу ў сям'і нарадзіліся тры сыны, а цяпер у Надзеі Іванаўны і Мікалая Аляксандравіча шэсць унукаў і трое праўнукаў. Паводле словаў унучкі, бабуля з дзядулем не прывыклі падзяляць сваякоў на блізкіх і далёкіх, так што стрыечныя і траюрадныя ўспрымаюцца нароўні з роднымі. Таму ціхае кола з сям'і і сяброў, у якім адзначалі вяселле пасля афіцыйнай часткі, склала прыкладна 35 чалавек.

Паводле словаў Надзеі Іванаўны, таямніца доўгага і шчаслівага шлюбу ў тым, каб усё рабіць разам. А яшчэ трэба ўмець дараваць і знаходзіць кампраміс: як гавораць у сям'і, «перыядычна абнуляць лічыльнік». Ну і, вядома, кахаць адно аднаго.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках