17 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 20 жылых дамоў гараць у Бураціі

8
Больш за 20 жылых дамоў гараць у Бураціі

Плошча пажару ва Улан-Удэ вырасла да 10 тыс. кв. м.

Плошча пажару ў Заіграеўскім раёне Бураціі вырасла да 10 тыс. кв. м, паведамляе МНС РФ. Паводле звестак установы, агонь ахапіў 20 жылых дамоў і гаспадарчых пабудоваў, яго атрымалася лакалізаваць.

Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Бураціі, на паўднёвы ўсход ад Улан-Удэ. Раней МНС паведамляла пра пажар ва Улан-Удэ на плошчы 3 тыс. кв м, але пазней удакладніла, што агонь распаўсюдзіўся ў раёне, які прымыкае да сталіцы рэспублікі.

Блізу дзвюх гадзінаў таму мэр Улан-Удэ Ігар Шуцянкоў паведаміў пра пажар у мікрараёне Бурвод у прыватным сектары. Паводле ягоных словаў, агонь не закрануў жылыя дамы, гараць надворныя пабудовы, у горадзе ўвялі рэжым павышанай гатоўнасці. Адкрытае гарэнне ліквідавалі на плошчы 500 кв. м.

Кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдэнаў заявіў, што прычынай пажару ў Бурводзе і ў мікрараёне Усходні ва Улан-Удэ мог стаць абрыў правадоў. «Цяпер ідзе датушванне. На цяперашні момант згарэў на Усходнім (СНТ Кірпічнік, паселішча Дабатуйскае, Заіграеўскага раёна) 21 будынак, дачныя дамы і надворныя пабудовы. Пацярпелых пакуль няма», – напісаў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках