17 траўня 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларусаў успалі вішэры і фішэры

7
На беларусаў успалі вішэры і фішэры

Банкі папярэдзілі аб новых схемах ашуканцаў.

Банкі Беларусі пачынаюць браць плату за абслугоўванне картак, карэктуюць налічэнне адсоткаў на картках, папярэджваюць аб новых схемах ашуканцаў, актывізуюць набор кадраў праз аб'явы, паведамляе banki24.by.

БНБ-Банк паведаміў, што з 1 траўня ўводзіцца штомесячная плата за абслугоўванне ― 5 BYN сумарна за ўсе наяўныя ў кліента карткі 1-2-3.

Пры гэтым абслугоўванне застанецца бясплатным пры выкананні хаця б аднаго крытэру бясплатнасці ― яны будуць ужывацца не да кожнай карткі асобна, а агулам да ўсіх наяўных у кліента картак 1-2-3.

Вынятак складуць карткі 1-2-3 у замежнай валюце, бо з 1 траўня яны пераходзяць на ўмовы прадукту "Аранжавы".

Банк інфармаваў аб наступных ключавых умовах што да такіх картак: 1) бясплатнае абслугоўванне; 2) зняцце гатоўкі ў банкаматах, касах БНБ-Банка і Белгазпрамбанка без камісіі, а ў банкаматах іншых банкаў Беларусі і за мяжой ― з камісіяй 3%, мінімум 5 BYN; 3) “манібэк” не прадугледжаны.

Таксама паводле інфармацыі банка з 1 траўня на рэшту на рахунку да рублёвых картак 1-2-3 будзе налічвацца 3%.

Умовы налічэння будуць наступныя: 1) пры рэшце на рахунку да 499,99 BYN (уключна) будзе ўжывацца стаўка 0,000001% гадавых; 2) пры рэшце на рахунку сумай 500 BYN і вышэйшай будзе ўжывацца стаўка 3% гадавых.

Белгазпрамбанк расказаў кліентам, што апошнім часам узрасла колькасць тэлефанаванняў махляроў, якія пад выглядам супрацоўніка аператара мабільнай сувязі прапануюць падоўжыць кантракт або абнавіць праграму для доступу да асабовага кабінета.

Тэлефанаванні адбываюцца як з выкарыстаннем мэсэнджараў (Viber, WhatsApp), так і з нумароў мабільных аператараў. Для падаўжэння кантракту або абнаўлення праграмы дасылаецца спасылка, якая вядзе на іншы рэсурс з праграмай для крадзяжу канфідэнцыйных звестак.

Банк БелЗЭБ папярэдзіў аб росце ашуканскай чыннасці з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі (вішынг і фішынг) і паведамляе аб распаўсюджанай цяпер злачыннай схеме — вішынгавыя тэлефанаванні з беларускіх нумароў ад імя супрацоўнікаў мабільных аператараў ды іншых ІКТ-кампаній.

Карыстальніку з профілю ў мэсэнджарах з лагатыпам аператара паступае выклік з паведамленнем аб неабходнасці падаўжэння кантракту паслуг сувязі, замены SIM-карткі, перарэгістрацыі, прапановай удзелу ў акцыях або "сакрэтнай аперацыі злову нейкіх злачынцаў".

Далей скідаецца спасылка на нібы афіцыйную праграму кампаніі для яе ўсталяванне на прыладу. Напраўду ўсталёўваецца праграма дыстанцыйнага доступу, якая дазваляе зламысніку атрымаць доступ да прылады кліента і ад яго імя здзяйсняць дзеянні.

Паводле інфармацыі банка былі выпадкі, калі на прыладу ахвяры ўсталёўваліся адразу 2 фальшывыя праграмы (першая — пад маркай афіцыйнай на працоўным стале, другая — схаваная ў меню праграм без значка на працоўным стале).

Выдаленне першай праграмы з працоўнага стала не перапыняла дыстанцыйны доступ ашуканцаў да прылады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках