17 траўня 2024, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Капейкі? У мяне на будоўлі выходзіць не нашмат больш за поўны працоўны дзень»

10
«Капейкі? У мяне на будоўлі выходзіць не нашмат больш за поўны працоўны дзень»

Колькі ў Беларусі можа зарабіць 14-гадовы падлетак?

«Каб знайсці прадаўцоў квасу на пяць пунктаў, трэба запісаць 40 чалавек»: колькі ў Беларусі можа зарабіць 14-гадовы падлетак?

У цік-ток myborisov з'явілася відэа з кірмашу вакансій у барысаўскай школе № 25. Былі і варыянты, якія пасуюць школьнікам.

Напрыклад, на кірмаш у пошуку патэнцыйных супрацоўнікаў завітаў прадпрымальнік, якому патрэбныя прадаўцы квасу. Ён расказаў, што наймае школьнікаў з 2016 года. Бярэ ў асноўным тых, каму ад 14 да 16 гадоў, але, бывае, і дзеці малодшага ўзросту хочуць зарабляць грошы. У гэтым выпадку прыватнік ідзе насустрач.

- Гэта пасільная праца для навучэнцаў. Рабочы час мяняецца. У мяне няма цвёрдай прывязкі, што трэба пяць дзён на тыдзень з такога да такога часу. Як правіла, я на адным пункце падзяляю працоўны дзень на палову.

Ахвочых прадаваць квас у спіс запісалася нямала. Аднак прадпрымальнік адзначае: зыходзячы з ягонага досведу, каб знайсці прадаўцоў на ўсе яго 5 рунктаў у Барысаве, трэба запісаць чалавек 40.

- З іх палова забудзе і не патэлефануе мне. З тых хто патэлефануе і прыйдзе па накіраванне на медкамісію, частка палянуецца праходзіць медкамісію.

Плаціць маладым прадаўцам прадпрымальнік абяцае 10% ад даходу. Кажа, што ў сярэднім летась гэта атрымлівалася 25 рублёў за дзень (ад 20 да 45 рублёў).

@myborisov #myborisov #борисов #борисов_беларусь #новостиборисова #ярмаркавакансий #ищуработу #работа #работадлявсех #работатакаяработа #работавкайф #работаподростку💸💫 #работа #работаналетнийсезон ♬ оригинальный звук - MyBorisov

Меркаванні каментатараў падзяліліся. Нехта мяркуе, што такі заробак недастатковы за працу на спякоце. Іншыя ўпэўненыя, што для дзіцяці гэта адэкватныя грошы. Усё ж ніякіх асаблівых уменняў і ведаў для такой працы не патрабуецца: «Гэта выдатная магчымасць зарабіць на свае жаданні і матывацыя добра вучыцца, каб мець іншую працу і заробак».

Нехта абурыўся таму, што 25 рублёў за 4 гадзіны працы называюць капейкамі: «Капейкі? Гэта нармальна. У мяне на будоўлі выходзіць 60-65 рублёў за поўны працоўны дзень».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках