17 траўня 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе Расея наступацьме ў траўні

7
Дзе Расея наступацьме ў траўні

І што яшчэ можа задзейнічаць Пуцін?

Кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка ў эфіры Radio NV распавёў, чаго чакаць ад «цяжкага траўня»:

- Ёсць два аспекты, якія тычацца вайсковай кампаненты. Вораг будзе наступаць. Магчыма, украінскім войскам пры гэтым давядзецца адыходзіць на ўсходзе. Пакуль мы назапасім зброю, хутчэй за ўсё, гэта можа быць сцэнар, які можа адбывацца.

Таксама з паўночнага ўсходу можа быць абвастрэнне, могуць быць наступальныя дзеянні расейскіх войскаў на Харкаўшчыну, на Сумшчыну. Яны могуць адрознівацца. На Сумшчыне - рэйдавыя дзеянні, ДРГ, хутчэй за ўсё; на Харкаўшчыне - гэта спроба нанесці моцны ўдар і ўзяцце Харкава ў паўкола. Гэта магчымыя дзеянні, якія можа вораг выкарыстаць.

Адпаведна, гэта расцягвае лінію абароны ўкраінскіх войскаў і стварае дадатковыя кірункі. На поўдні, я думаю, нічога адбывацца не будзе, з пункту гледжання значнай актывізацыі ворага, якая б нечым большым пагражала.

Усход і поўнач. Думаю, што падчас так званай інаўгурацыйнай прамовы [дыктатар Уладзімір] Пуцін скажа нейкія рэчы. Што ў Расеі адбыліся выбары, «бачыце, мяне пераабралі», а ва Украіне выбараў няма. Будзе разгойдваць расейская прапаганда інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі з гэтай нагоды пра нібыта нейкую нелегітымнасць прэзідэнта Украіны. Успомніць аб санітарнай зоне. І могуць паспрабаваць узмацніць тэрор, ракетныя атакі. Пад гэта трэба абвастраць баявыя дзеянні на Харкаўшчыне і Сумшчыне. Гэта ўсё будзе адбывацца якраз пад гэтую істэрыю.

З расейскага боку будзе вельмі шмат, я думаю, вельмі магутных ІПСА па розных кірунках. Мэта - дэмаралізаваць украінцаў, стварыць паніку.

І спалучэнне вось такіх вонкавых і ўнутраных фактараў, - гэта тое, што Расея плануе. Я спадзяюся, што мы праз гэта пройдзем. Не адны такія інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі адбываліся і з гэтай нармальна, годна выйдзем.

Харкаўчанам варта хвалявацца?

Вайна працягваецца, і перажываць трэба ўсім так ці інакш. Але на маю думку, прыкметаў таго, што ўдар будзе накіраваны непасрэдна на Харкаў, няма.

Але ёсць прыкметы таго, што баявыя дзеянні на Харкаўшчыне сапраўды могуць абвастрыцца. Як на купянскім кірунку, так і на харкаўскім, слабажанскім, такія падставы, думаю, ёсць. Прынамсі, ёсць пэўныя прыкметы, якія сведчаць аб тым, што вораг можа да гэтага рыхтавацца.

Ці скарыстаецца ён гэтым ці не? Пакажа час. Але сіл, відавочна, менавіта [для руху] на Харкаў недастаткова. Таму я думаю, што яны менавіта на Харкаў наступаць і не будуць. А будуць спрабаваць з паўночнай, заходняй, усходняй часткі браць у аблогу горад і перацінаць лагістыку. Вось гэта можа быць намер ворага на гэтым этапе.

Такія могуць быць планы і дзеянні. А якімі яны будуць насамрэч, гэта ўжо час пакажа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках