Прэзідэнт Польшчы падаў у Сойм законапраект «на выпадак вайны»
4- 2.05.2024, 20:41
- 6,184
Законапраект з'яўляецца адказам на «новыя формы пагрозаў» з боку Расеі.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 траўня падаў у Сойм законапраект пра дзеянні органаў дзяржаўнай улады ў выпадку знешняй пагрозы дзяржаўнай бяспецы. У Польшчы не выключаюць магчымасці сустрэць расейскае войска на мяжы з Украінай, таму ўзмацняюць уласнае войска і змяняюць інфраструктуру бяспекі.
«Праект прадугледжвае ўвядзенне зменаў у ваеннай і неваеннай сферах, узмацненне здольнасці дзяржавы супрацьдзейнічаць гібрыдным пагрозам, утоеным пагрозам і прамой узброенай агрэсіі. Пастанова з'яўляецца адказам на змены ў асяроддзі бяспекі, у тым ліку новыя формы пагрозаў з боку Расейскай Федэрацыі, накіраваныя супраць Польшчы і іншых краінаў Еўрапейскага Звязу і NATO», – гаворыцца ў паведамленні Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы ў X.
Асноўныя кірункі зменаў:
Вызначэнне прынцыпаў арганізацыі сістэмы кіравання нацыянальнай бяспекай, у тым ліку абаронай дзяржавы;
Вызначэнне станаў гатоўнасці абароны дзяржавы;
Удакладненне сістэмы сталай варты, уключаючы спікераў Сейма, Сената і кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі;
Вызначэнне мэтаў, структуры, спосабу распрацоўкі і ўнясення змяненняў у дырэктыву ў палітычнай і стратэгічнай абароне;
Канкрэтызацыя меркаванняў польскага Плану абароннага рэагавання, уключаючы кіраванне крызісам у рамках NATO;
Канкрэтызацыя асноваў распрацоўкі агульнадзяржаўных планаў выкарыстання Узброеных сілаў для абароны дзяржавы;
Удакладненне і канкрэтызацыя прынцыпаў абароннага рэагавання на знешнія пагрозы бяспецы дзяржавы;
Прыняцце новых пастановаў у планах аператыўнага выкарыстання Узброеных сілаў;
Укараненне сталых планаў абароны на выпадак раптоўнай пагрозы;
Удакладненне меркаванняў пра абароннае праграмаванне;
Змена камандных структураў польскіх узброеных сілаў.