У Хойніках за растрату затрымалі трактарыста
12- 8.05.2024, 20:15
- 8,532
Ён апрацоўваў чужое поле.
У Хойніках 61-гадовы трактарыст аднаго з калгасаў апрацаваў амаль пяць гектараў поля свайго знаёмага і выдаткаваў на гэта тону ўгнаенняў сельгаспрадпрыемства, у якім працуе. Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Падчас патрулявання міліцыянеры заўважылі, што ў працоўны час трактарыст апрацоўваў поле. Але высветлілася, што яно належыць не калгасу, а мясцоваму жыхару. Гэта быў знаёмы механізатара. Трактарыст апрацаваў амаль пяць гектараў ягонага поля і выдаткаваў на гэта тону ўгнаенняў свайго сельгаспрадпрыемства.
На яго пачалі крымінальную справу за растрату даручанай маёмасці. Страты ацанілі больш як на 500 рублёў.