УСУ падбілі два караблі акупантаў
39- 24.03.2024, 11:35
- 64,022
Удары нанесеныя па ВДК «Ямал» и «Азоў».
Падчас удару па Севастопалі Сілы абароны Украіны пашкодзілі два вялікія дэсантныя караблі акупантаў — «Ямал» і «Азоў». Пра гэта паведаміў Страткам УСУ.
Акрамя таго, пад ракетны ўдар патрапіў цэнтр сувязі расейцаў і некалькі аб'ектаў інфармацыйнай сувязі ў Севастопалі.
РасСМІ пішуць і пра вялізныя страты ў асабовым складзе - нібыта загінулі 34 вайскоўцы, 11 з іх - афіцэры. Яшчэ амаль 40 вайскоўцаў параненыя.
Акрамя таго, маглі быць пашкоджаныя самалёты расейцаў.