«Чарнаморскага флоту больш няма»: УСУ пашкодзілі расейскі карабель «Іван Хурс»
33- 25.03.2024, 15:56
- 89,314
Украіна атакавала адразу тры судны акупантаў.
Падчас удару па Севастопалі Сілы абароны Украіны пашкодзілі два вялікія дэсантныя караблі акупантаў — «Ямал» і «Азоў».
Атака УСУ выклікала нервовую рэакцыю сярод расейскіх прапагандыстаў.
Z-«ваенкар» Ягор Гузенка («Трынаццаты») пацвердзіў траплянне па ВДК «Ямал» і «Азоў»:
- Факт застаецца фактам, Чарнаморскага флоту больш няма.
Таксама расейскі ваенкар намякнуў, што мог быць пашкоджаны яшчэ адзін расейскі карабель - «Іван Хурс».
Гэтую інфармацыю падтрымліваюць і крыніцы Telegram-канала ASTRA, у "Іван Хурс" патрапілі адразу 2 ракеты.