Трохразовы чэмпіён РФ, які здрадзіў Украіне, збіваў на вуліцах расейцаў
19- 28.04.2024, 13:13
- 17,338
Спартовец нападаў на жыхароў Растова-на-Доне.
У Таганрогу затрыманы трохразовы чэмпіён Расеі ў самба і пераможца Кубка ЦСКА ў дзюдо Багдан Шэхаўцоў. 18-гадовы спартовец з'яўляецца ўраджэнцам Украіны, адкуль пераехаў у 2014 годзе, піша obozrevatel.com.
Распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства», яму пагражае да сямі гадоў калоніі. Таксама разглядаецца пытанне аб прыцягненні яго паводле 228-га артыкула, звязанага з наркотыкамі.
Прадугледжвае санкцыі ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзясяці гадоў. Шэхаўцоў нібыта працаваў на наркашопы, для якіх выбіваў грошы з завінавачаных.
Шэхаўцоў нападаў на жыхароў Растова-на-Доне, кідаў іх на асфальт, ламаў ім пальцы, біў у галаву і абліваў зялёнкай. Свае дзеянні спартовец выкладваў у Telegram-канал RACKOL.
У адным з допісаў Шэхаўцоў сфатаграфаваўся з ускінутай рукой на фоне Крамля: «Каму яшчэ не слаба зігануць на Краснай плошчы?».
Падчас затрымання падазраваны ў футболцы з надпісам «Час быць моцным» папрасіў прабачэння на камеру, скончыўшы прамову словамі «Слава Расеі»:
«Прабачце за такія дзеі, такія як прапаганда нацызму, зігаванне, напады на людзей, разбоі, беззаконне і махлярства. Я збіваў людзей, якія кідалі закладкі, але пры гэтым сам ужываў наркотыкі. Прыношу прабачэнні, што так паводзіў сябе ў Расеі [перад гэтым ён запнуўся і хацеў сказаць «у вашай краіне»]. Насамрэч вельмі люблю гэтую краіну і ганаруся ёй. Слава Расеі», - заявіў Шэхаўцоў.