2 мая 2024, четверг, 13:10
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 1
+1 +
Крывіч, 15:44, 11.09

Змест інфо бюлетня:
Агрэсія супраць Эўропы – вайна ва Ўкраіне. Пакуль толькі ва Ўкраіне!

Сёньня ўвесь сьвет стаўся сьведкам вынікаў агрэсыўнай палітыкі Масквы і прагматычнай палітыкі эўрапейскіх чыноўнікаў. Беларускія палітычныя ўцекачы неаднаразова праводзілі палітычныя маніфэстацыі з мэтай данесьці да палітыкаў Эўропы інфармацыю аб злачынных задумах крамлёўскай хунты, што наскрозь складаецца з афіцэраў спецслужбаў. Але прагматызм і палітычная сьлепата эўрапейскіх чыноўнікаў ня ўстане супрацьстаяць каварству і цынізму, што ўзялі на ўзбраеньне расейскія агрэсары. Таму ва Ўкраіне льецца кроў ўкраінскіх мірных жыхароў. Простыя ўкраінцы вымушаныя са зброяй у руках бараніцца ад расейскіх жаўнераў, якіх выкарыстоўваюць у сваех планах палітычныя злачынцы. Крамлёўскія злачынцы ня могуць пагадзіцца са стратай прыбыткаў, што яны атрымлівалі ад Януковіча ды прарасейскіх алігархаў, якія рабавалі украінскі народ. Свае злачынныя планы яны маскуюць палітычнымі заклікамі аб федэралізацыі ды аб праве народа на самавызначэньне. На прыкладзе Крыму відаць, што Крэмль вядзе палітыку рэваншу пасьля распаду Савецкага Саюзу.
Крамлёўскія злачынцы ігнаруюць ўсе міжнародныя законы і пагадненьні, выкарыстоўваючы ў якасьці інструманта ўздзеяньня на апанэнтаў дэзынфармацыю і шантаж. Нават сваякі забітых расейскіх жаўнераў, што былі адпраўлены ва Ўкраіну ды загінулі на яе тэрыторыі, ня маюць праўдзівай інфармацыі аб забітых. Расея пастаўляе цяжкое ўзбраеньне ды ракеты тэрарыстам, якія забіваюць мірных жыхароў ды разбураюць інфраструктуру ўсходу Украіны. Увесь сьвет быў шакаваны зьнішчэньнем пасажырскага самалёту ракетай, выпушчанай расейскімі ваеннымі спецыялістамі ў Данецкай вобласьці з тэрыторыі, занятай прарасейскімі тэрарыстамі. Усяму сьвету ды структурам бясьпекі Эўропы былі перададзены доказы прысутнасьці расейскай ваеннай тэхнікі і спецыяльна падрыхтаваных дыверсантаў і тэрарыстаў на тэрыторыі Украіны. Але да вялікага жалю гэтых фактаў увесь час недастаткова для таго, каб пераканаць палітыкаў Эўропы ў злачынсквах Крамля! Яны проста не жадаюць бачыць відавочнае: Эўрапейская цывілізацыя ў сьмяротнай небясьпецы! Гэта сапраўдная палітычная прыдуркаватасьць ці добра праплачаная гульня ў палітычную недаразьвітасьць? Структура бясьпекі Эўракамісіі аказалася не падрыхтаванай да адэкватнага адказу на агрэсыўную палітыку крамлёўскага тэрарызму ды прапаганды ілжы. Грамадзяне Эўропы павінны запытацца, на што йдуць іхныя падаткі, бо калі адпаведныя эўрапейскія структуры ня ў стане абараніць усход Эўропы, ці змогуць яны абараніць заходнюю яе частку? Няўжо, для таго каб дзейнічаць, эўрапейцы будуць чакаць, калі расейскія бомбы пачнуць падаць каля Брусэлю?
Яшчэ раз зьвяртаем вашую ўвагу на факт агрэсіі ды ігнараваньня міжнародных пагадненьняў і законаў з боку Пуціна ды яго злачыннага атачэньня. Мы ўпэўненыя, што расейскія жаўнеры ня хочуць ваяваць за інтарэсы крамлёўскіх злачынцаў, але ў выніку добра спланаванай дэзынфармацыі і прапаганды яны сталіся ахвярамі і прыладай ў руках злачынцаў у генеральскіх мундырах.

Ідыялогія расейскай цывілізацыі пагражае ўсяму сусьветнаму грамадзтву. Эўрапейцы, будзьце пільнымі, бо фашысты з Крамля на вашых межах!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован