17 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская выведка»: На працягу паўгода беларусам закрыюць выезд з краіны

45
«Беларуская выведка»: На працягу паўгода беларусам закрыюць выезд з краіны

Будзе ўведзеная "дазвольная" сістэма як у СССР.

Перад УНС Лукашэнка заслухоўваў вынікі працы «Спецыяльнай групы», якая займалася стрымліваннем міграцыі з Беларусі, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Крыніцы канала паведамляюць, што размова была нэрвовай. Церцель рапартаваў, што выкананыя ўсе даручэнні для абмежавання аперацыйным шляхам магчымасцяў атрымання шэнгенскіх віз для грамадзян, а тыя, што выязджаюць, пастаўленыя на кантроль, максімальна абцяжараны пераход мяжы.

Рада бяспекі, у сваю чаргу, прадставіла аналітыку пра ўцёкі кадраў, спецыялістаў запатрабаваных спецыяльнасцяў і абітурыентаў/студэнтаў. Усе папярэднія захады (ІПСА, гібрыдныя атакі мігрантаў, правакаванне закрыцця кантрольных пунктаў і да г.п.) прызнаныя паспяховымі, але недастатковымі.

Уцёкі працягваюцца ранейшымі тэмпамі. Прычым месца "палітычнай" эміграцыі змяніла "эканамічная". Паводле статыстыкі, асноўны струмень тых, хто з'язджае з краіны — асобы да 40 гадоў (моладзь, сем'і з дзецьмі). Захады прапаганды з заклікам да вяртання і камісіі не далі ніякага выніку.

У выніку прынятая пастанова ўзмацніць ціск ва ўсіх абазначаных "спецыяльнай групай" кірунках і перайсці да тактыкі яшчэ большай цяжкасці атрымання віз і самога працэсу пераходу мяжы. Пастанавілі на працягу паўгода павольна скараціць колькасць міжнародных рэйсавых аўтобусаў і яшчэ больш замарудзіць пераход мяжы, зрабіўшы яго непажаданым.

Будуць спакваля ўводзіцца захады для абмежавання выезду маладых спецыялістаў: выпускнікоў ВНУ і студэнтаў наборнага веку (неабходна будзе браць узгадненне вайсковага камісарыята).

Лукашэнка запатрабаваў дзейнічаць гібрыдна, не выклікаючы татальнай незадаволенасці грамадзян, але зрабіць нашмат больш, чым выпала дагэтуль.

Нашы крыніцы сцвярджаюць, што ўсе брутальныя захады (абмежаванні для вайсковаабавязаных, студэнтаў і да г.п.) не будуць уведзеныя да «выбараў». Аднак у гэты перыяд «палатка» прыме шэраг законаў, якія дазваляюць абмяжоўваць перамяшчэнне грамадзян праз мяжу для ўсё шырэйшых катэгорый і паводле шырэйшага пераліку падстаў.

Іншымі словамі, да «выбараў» яшчэ больш замарудзяць пераход мяжы, абцяжараць атрыманне візы і будуць стрымліваць плынь міграцыі грамадзян і капіталаў адрасна. Адразу пасля выбараў мае быць уведзены ў дзеянне шэраг заканадаўчых актаў, якія дазваляюць пры неабходнасці вярнуцца да татальных савецкіх практык "дазвольнай" сістэмы на выезд з краіны, якая практычна зробіць выезд у ЕЗ ды іншыя краіны магчымым толькі з дазволу рэжыму Лукашэнкі.

"Калі вы маеце планы пярэбараў у іншую краіну, то ў вас засталося часу да лютага-сакавіка 2025 года", — высноўвае "Беларуская выведка".

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках